РОДНАЕ СЛОВА, ГУЧЫ!
5-6 верасня ў Беларусi адзначаецца Дзень беларускага пiсьменства i культуры. Не засталася ў баку ад гэтай значнай падзеi i наша школа.
Да гэтага свята настаўнiкi падрыхтавалi шэраг мерапрыемстваў, накiраваных на ўзбагачэнне ведаў маладога пакалення аб гiсторыi ўзнiкнення i развiцця беларускага друкаванага слова.
Усе жадаючыя маглi наведаць тэматычную кнiжную выставу, якую для iх арганiзавалi настаўнiкi беларускай мовы i бiблiятэкары. На перапынках гучалi песнi на роднай мове, а настаўнiкi праз радыёгазету знаёмiлi з некаторымi гiстарычнымi фактамi i падзеямi, звязанымi з гэтым святочным днём.
А на ўроках роднай мовы i лiтаратуры вучнi практыкавалiся ў выразным чытаннi беларускiх вершаў. Пасля заняткаў iм прапанавалi цiкавую вiктарыну.
Несумненна, аб свяце сведчылi плакаты i насценгазеты, якiя можна было не толькi пачытаць, на некаторых дазвалялася i пiсаць, напрыклад, самае прыгожае, на думку аўтара, беларускае слова альбо ўспомнiць правiла аб правапiсе самай беларускай лiтары ў i запiсаць прыклад ужывання.
Гэты дзень па-сапраўднаму быў святочны i запамiнальны.
З верасня 2014 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы” вядзецца работа па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнагаг двухмоўя”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для фарміравання моўнай асобы ў ходзе лінгвістычнай адукацыі ва ўмовах функцыянавання беларускай і рускай мовы як дзяржаўных.
Кансультуюць дадзены праект вядучыя спецыялісты БДУ І.У. Таяноўская і Ф.М. Літвінка. Актуальнасць дадзенага праекта абумоўлена моўнай сітуацыяй у нашай краіне, якая вызначаецца як культурна-этнічнае, мнагакампанентнае, дэмаграфічна нераўнавеснае і камунікатыўна несбалансаванае двухмоўе з раўным юрыдычным статусам адпаведна беларускай і рускай моў. У горадзе Баранавічы дома на беларускай мове размаўляе каля 14% жыхароў, на рускай мове – у шэсць разоў больш. Тым не менш, 48, 3% гараджан лічаць беларускую мову роднай.
Інавацыйны праект накіраваны на вырашэнне асноўных задач навучання мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраванне моўнай кампетэнтнасці. Асноўная ідэя інавацыйнага праекта заключаецца ў тым, каб арганізаваць працэс развіцця моўнай асобы, якая вучыцца беларускай і рускай мове ў сістэмным выглядзе на аснове комплекснага маніторынга вынікаў моўнай дзейнасці.
Традыцыйна ў першыя дні навучальнага года ў рэспубліцы адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. І гэта невыпадкова. Бо адукацыя, інфармацыя і культура – гэта тры кіты, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сённяшняе і будучае..
Чым жа жыве наша школа ў гэты дзень? Цікавасць у нашых вучняў выклікаюць творчыя сустрэчы з паэтамі-землякамі, якія прэзентуюць свае кнігі, разнастайныя мастацкія конкурсы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, чытацкія канферэнцыі ,інтэграваныя ўрокі па літаратуры і гісторыі. Таксама праводзяцца цікавыя сустрэчы і з равеснікамі, якія робяць першыя спробы ў напісанні сваіх твораў.
Усе мерапрыемствы садзейнічаюць павышэнню цікавасці да чытання, знаёмяць вучняў з работай і магчымасцямі бібліятэкі, становяцца імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне духоўна-маральных якасцей асобы школьнікаў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях.
Дадзенае свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, з удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.Сёння выдавецтвы выпускаюць тысячы кніг вялікімі тыражамі, аднак галоўная задача – не ў колькасці кніг, а ў неабходнасці адраджэння любові маладога пакалення да літаратуры, цеснай узаемасувязі і адзінства славянскіх культурных традыцый. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Сямёнава А.У.
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, СШ № 7