Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2023

Тыдзень роднай мовы

РОДНАЙ МОВЕ – НЕ ДЗЕНЬ, А ТЫДЗЕНЬ!

Любiць мову – значыць iлюбiць сваю Радзiму.

Так лiчаць настаўнiкi сярэдняй школы №7 г. Баранавiчы i iмкнуцца прывiць гэту любоў i сваiм вучням.

З 20 па 25 лютага ў школе праходзiць Тыдзень роднай мовы. Ужо ранiцай панядзелка школьнiкi i настаўнiкi апынулiся ў атмасферы свята: гучалi беларускiя песнi, дэманстравалiся вiдэафiльмы пра родную краiну, каля кнiжнай выставы ўсiх сустракалi беларус i беларусачка ў прыгожым нацыянальным аддзеннi.

У пачатку першага ўрока вучняў пазнаёмiлi з праграмай Тыдня, падчас якога дзяцей i дарослых чакаюць квэсты, вiктарыны, квiзы, завочныя знаёмствы з лiтаратурнымi мясцiнамi пiсьменнiкаў-юбiляраў, творчыя конкурсы i сустрэчы з баранавiцкiмi паэтамi i бардамi.

Якраз зараз дзевяцiкласнiкi вывучаюць коласаўскую «Новую зямлю». А калi ўжо так супала, што Тыдзень роднай мовы i Масленiца сустрэлiся, то i ўрок беларускай лiтаратуры ператварыўся ў хату гасцiнных герояў паэмы. Замест парт – пакрыты вышытым абрусам багаты стол, замест канцылярскiх прылад – беларускiя стравы. Вучнi самi выпякалi дранiкi, знаходзiлi традыцыйны посуд i прыдумвалi словы-запрашэннi да стала.

У гэты ж дзень старшакласнiкаў чакала лiтаратурная сустрэча з паэтэсай Ларысай Антонавай. Яе дыялог з вучнямi – гэта ўрок выхавання найлепшых чалавечых якасцей: дабрынi, спагады, патрыятызму, адказнасцi за свае ўчынкi.

Калi так яскрава i нясумна прайшоў панядзелак, то i тыдзень, канешне, цяжкiм не будзе!