Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2018

итоги недели белорусского языка и литературы

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў.

Каб выклікаць цікавасць і прывіць любоў да свайго роднага, у нашай школе з 21.02.2016 па 28.02.2018 традыцыйна прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын, 

Гавары са мной па-беларуску.

ЯўгеніяЯнішчыц 

Кожны дзень быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Так былі  праведзены  акцыі “Любімае роднае слова“, “Гавары са мной па-беларуску”,“Пажаданні роднай мове”, конкурсная  праграма  “Моўны круіз: Адкрываю нанова беларускае слова”, гульня “У краіне фразеалогіі: сказаў як звязаў”, пазнавальная гульня- віктарына “Знаўцы роднай мовы беларусаў” і  шмат  іншых  мерапрыемстваў.

Для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запомніць надоўга з гэтага тыдня. Наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны, хто тут нарадзіўся і жыве, павінен не толькі дасканала ёю валодаць, але шанаваць і захоўваць. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў цікава і займальна. Мерапрыемствы былі прасякнуты клопатам аб тым, каб выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да мастацкага слова, да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

Стартаваў тыдзень акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску” і конкурсам сценгазет “Роднай мове прысвячаю ”. Самая лепшая сценгазета падрыхтавана вучаніцай 10 “В” класа Вішэўскай Вольгай.

Панядзелак запомніўся вучням школы цікавымі сцэнічнымі пастаноўкамі тэатральнай студыі “Сем цудаў”. На сцэне вучні ўбачылі ўрывак з камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча “Залёты”, а таксама невялікую сцэнку “Ганарыстая варона”.

У аўторак свае дзверы адчыніла Літаратурная гасцёўня, дзе вучні мелі магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі: Шувалавай Людмілай, Кораневым Алесем.

Вялікая колькасць вучняў прыняла ўдзел у выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Край чароўны”. Тут вучні 9-ых класаў прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці. Пераможцамі сталі Сяўрук Аліна, Крыцкая Юля, Карніенка Лізавета (9 “Б” клас), Шпакаў Удадзіслаў (9 “В” клас).

Пераможцам у літаратурным рынгу“Жывая класіка” стаў вучань 7 “А” класа Палавінкін Станіслаў.

У сераду праводзіўся конкурс рэфератаў, прысвечаны пісьменнікам-юбілярам. Перамогі дабілася вучаніца 10 “Б” класа Раманоўская Анастасія.

15 лютага 128 вучняў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік – 2018”

Заключным акордам тыдня традыцыйна для нашай школы стаў кірмаш “Нацыянальныя стравы беларусаў”.

Была праведзена адкрытая конкурсная праграма “Знатоки родных языков”. Добрыя веды па роднай мове паказалі вучні 5 класаў.

Пераможцы атрымалі ўзнагароды.