Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.10.2016

наша победа в республиканском конкурсе "Мая дудка"

УШАНАВАЛЮБIЛЕЙ ВЫДАННЯ

Яшчэ ўвесну Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры абвесцiў творчы конкурс з нагоды 125-годдзя з выхаду ў свет першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча. Арганiзатары прапанавалi чатыры намiнацыi: лiтаратурны, музычны конкурсы, а таксама вiдэаконкурс i конкурс выяўленчага мастацтва.

I вось 19 кастрычнiка ў лiтаратурным музеi Максiма Багдановiча ў Мiнску сабралiся члены журы, пераможцы, якiя прыехалi з розных куткоў Беларусi, i партнёры конкурса.

Усяго на творчае спаборнiцтва было прадстаўлена больш за 80 работ. Сярод пераможцаў – вучанiца 10 «А» класа СШ № 7 г. Баранавiчы Марыя Тукай. Яе эсэ «Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi» атрымала дыплом Iступенi i было адзначана партнёрамi конкурса з часопiсаў «Бярозка» i «Маладосць».

На iмпрэзе прысутнiчалi паэты-барды, журналiсты, iншыя прадстаўнiкi творчай iнтэлiгенцыi Беларусi. Сучасны беларускi пiсьменнiк Язэп Янушкевiч падарыў Марыi сваю кнiгу з аўтографам.

Дзякуючы падарункам партнёраў з Выдавецкага дома «Беларуская навука» пераможцы атрымалi магчымасць блiжэй пазнаёмiцца з класiчнай айчыннай лiтаратурай. А сертыфiкат ад турыстычнага аператара «Viapol» аўтарам лепшых работ дае магчымасць убачыць на свае вочы мясцiны, звязаныя з iмем песняра: праз некаторы час яны адправяцца ў «Астравецкую кругасветку» – мясцiны, блiзкiя Францiшку Багушэвiчу.

Iмпрэза запомнiцца ўдзельнiкам цiкавымi сустрэчамi, змястоўнымi дыялогамi з аднадумцамi, а прадстаўнiкi рэдкалегiй лiтаратурных часопiсаў абяцалi ўзгадаць гэта святочнае мерапрыемства ў сваiх снежаньскiх выданнях.