Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.03.2015

у лютым з поспехам прайшла дэкада роднай мовы

Я БЕЛАРУС І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!         

 Як вядома, у канцы лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Аднак калектыў сярэдняй школы № 7, які працуе ў рэжыме інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”, не абмежаваўся толькі адным днём, а вырашыў прысвяціць роднай беларускай мове цэлую дэкаду.

Словы “Я беларус і гэтым ганаруся” сталі лейтматывам шэрагу мерапрыемстваў. Вучні спаборнічалі ў віктарынах на лепшага знаўцу беларускіх традыцый, мовы і літаратуры, удзельнічалі ў тэатралізаваным народным свяце, актыўна падрымлівалі акцыю “Гавары са мной па-беларуску”.

У гэтыя дні нават школьныя калідоры вучылі беларускай мове і абуджалі любоў да яе. Так, стылізаваная кніга нагадвала ўсім, хто каля яе спыняўся, беларускія прымаўкі і прыказкі, заклікала апранацца па-беларуску і частавацца беларускімі стравамі. А побач вырас рамонак, на пялёстках якога размясціліся любімыя беларускія вершы настаўнікаў школы. Крыху ўбаку – вялікае сэрца, складзенае з літар беларускага алфавіта. Насупраць – нацыянальны куток з сапраўдным саматканым ручніком і калаўротам. Цікавіліся гаспадары і госці школы таксама і беларускімі назвамі ягад, і фразеалагізмамі, а на перапынках слухалі спецыяльна падабраныя кампазіцыі ў выкананні вядомых ансамбляў “Песняры” і “Сябры”.

Не засталіся ўбаку бацькі. Яны не толькі дапамагалі дзецям у аздабленні школы, але і былі запрошаны на лекторый, дзе гучалі вершы і песні, у тым ліку ў выкананні спевака-барда, якія краналі сваёй мілагучнасцю і глыбокім патрыятычным сэнсам.

А завяршыў дэкаду “смачны” кірмаш “Пакаштуйце, людцы, калі ласка!” Хутка разышліся беларускія прысмакі: дранікі, сырнікі, пернікі... Беларусы не толькі гасцінныя, яны яшчэ і шчодрыя людзі. Таму на ўсе грошы, што нагандлявалі падчас кірмашу, былі набыты сшыткі, алоўкі, фарбы, наборы для ручной працы і перададзены дзецям з сацыяльнага прытулку.