Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.09.2014

у школе адсвяткавалі Дзень беларускага пісьменства і культуры

АДЗНАЧЫЛI ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПIСЬМЕНСТВА

Ужо каторы год запар у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пiсьменства i культуры. Накiравана яно на развiццё i распаўсюджванне багатай нацыянальнай кнiжнай i чытальнiцкай культуры, прывiццё новым пакаленням любовi i павагi да роднай культуры, мовы.

Менавiта такiя мэты ставiлi перад сабой арганiзатары свята i ў нашай школе. На перапынку дзецi маглi пазнаёмiцца з кнiжнай выставай, спецыяльна падрыхтаванай да гэтага дня, а бiблiятэкары з задавальненнем давалi кансультацыi i рэкамендавалi выданнi на беларускай мове.Па школьным радыё гучалi вершы беларускiх аўтараў, урыўкi з паэмы, агульнага славянскага здабытку культуры, «Слова пра паход Iгаравы» на абедзвюх дзяржаўных мовах Беларусi.

Пазнаёмiлi арганiзатары i з гiсторыяй узнiкнення i святкавання Дня беларускага пiсьменства i культуры.

А праверыць веданне моўнай спадчыны можна было нават на перапынках, падарожнiчаючы па школьных калiдорах i складваючы часткi беларускiх прымавак i прыказак, якiя былi «раскiданы» па ўсiх паверхах школьнага будынку.

«Шануйце мову сваю», – заклiкаюць беларускiя пiсьменнiкi. Гэтай жа мэты прытрымлiваюцца i настаўнiкi нашай школы, i не толькi выкладчыкi беларускай мовы, але i ўсе iншыя.