Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2014

21 лютага ў школе адзначаўся міжнародны дзень роднай мовы

   21 ЛЮТАГА ў свеце адзначаўся МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ, які быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. Першапачаткова з такой ініцыятываю выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1952 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш як шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення (кожныя два тыдні ў свеце знікае па адной мове!). Дзеля   захавання моваў, што апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі...
   Не пакінула без увагі гэту падзею і наша школа. Напярэдадні, 20 лютага, была праведзена Рэспубліканская гульня-конкурс “Буслік”, а 21 лютага – шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, пад назвай “Размаўляй са мной па-беларуску!”
   Пад час правядзення інтэрактыву "Залацінкі народнай мудрасці" вучням былі прапанаваны розныя заданні:
  • растлумачыць значэнне фразеалагізмаў
  • злучыць пачатак прыказкі з яе другой часткай
   Пачатак задання і варыянты адказаў размяшчаліся на ўсіх паверхах школы. Таму тым вучням, якія  хацелі атрымаць добрую адзнаку, трэба было пастарацца. Ім спатрэбіліся не толькі веды, але і добрая фізічная падрыхтоўка, каб абысці ўсе паверхі школы і выканаць заданні ў ліку першых.
   Дзеці актыўна падключаліся да пошуку, і хутка канверт з адказамі быў запоўнены.
   Горача сустрэлі вучні і нашу прапанову аб удзеле ў акцыі "Мае любімыя беларускія словы", якая праходзіла на першым паверсе. Пад час удзелу ў ёй дзеці мелі магчымасць успомніць і запісаць сваёй рукой на плакаце як мага больш прыгожых, ласкавых і добразычлівых беларускіх слоў.
   Не меншай папулярнасцю карысталася акцыя па прапагандзе роднай мовы "Далучы сваю далонь". Дзеці старанна абводзілі свае далоні і запісвалі пажаданні, прызнанні на роднай мове.
   На перапынках у гутарцы паміж сабой, з настаўнікамі вучні стараліся размаўляць па-беларуску.
   Вялікую ўвагу школьнікаў прыцягнула выстава беларускіх кніг з прыгожай назвай "Гучы, паэтычнае слова". Яна размяшчалася ў школьнай бібліятэцы, там жа была праведзена настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры віктарына "Славутыя імёны Беларусі".
   На кожным перапынку па радыё гучалі песні і вершы на беларускай мове, якія прыемна цешылі слых вучняў, настаўнікаў і гасцей школы.
У гэты дзень адбылася сустрэча  школьнікаў з баранавіцкім паэтам  Алесем Касьянавічам Корневым. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы паэта. Яны былі розныя па сваёй тэматыцы і змесце. Зацікавіліся дзеці і асобай пісьменніка, задавалі пытанні, абменьваліся думкамі. Атрымаўся шчыры і цікавы дыялог. Дзеці спрабавалі самі складаць вершы. Гучалі словы падзякі і запрашэння зноў у госці.

фоторепортаж