Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.08.2023

Урок асветы “Жывое ў вяках беларускае слова”

Да ўвагі настаўнікаў!

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая 

прапануе правядзенне па папярэдняй замове

Урока асветы 

“Жывое ў вяках беларускае слова”, 

прымеркаванага да 

Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства

Праграма мерапрыемства (45 хвілін) разлічана на вучняў 6–11-х класаў і ўключае:

Гістарычны экскурс “Надрукаванае застанецца…”, падчас якога вучні даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях святкавання Дня беларускага пісьменства і друку, атрымаюць звесткі аб сталіцы сёлетняга свята – горадзе Гарадок Віцебскай вобласці; 

 Відэаэкскурсію “Гарадок каля Полацка”, якая ў займальнай форме пазнаёміць удзельнікаў сустрэчы з самымі цікавымі мясцінамі Гарадоцкага краю і яго знакамітымі ўраджэнцамі;

Эрудыт-батл “Беларусь – краіна будучыні” (прызавая гульня пра сучасны стан развіцця Беларусі: навука, спорт, культура, брэнды і інш.), прымеркаваная да Году міру і стварэння;

Электронную прэзентацыю “Свята слова і кнігі”.

Цана – 1,50 руб. з удзельніка. 

Мерапрыемства будзе праводзіцца па папярэдняй замове з боку настаўнікаў школ горада.

Даведкі па тэлефоне 64-31-94 /вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ ім. В. Таўлая Кіпель Надзея Мікалаеўна, МТС +375298258828/.