Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.04.2013

поздравляем победителей конкурса "Библейские сюжеты в искусстве славянских народов"

 foto
   25 сакавіка ў г. Мінску ў “Інстытуце тэалогіі ім. св. Кірыла і Мяфодзія” пры БДУ адбылося абвяшчэнне вынікаў навуковых работ вучняў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных вучылішч і сярэдніх спецыяльных устаноў па тэме “Біблейскія сюжэты ў мастацтве славянскіх народаў”. Конкурс праходзіў у рамках “Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Цэрквы на 2011-2014 гады”.
   Утульная канферэнц-зала сабрала ў сваіх сценах пераможцаў конкурса. З прывітальнымі словамі перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі прарэктар Пятроўскі Г.М., духоўны настаўнік інстытута , прафесар Сяргей Гардун, Саветнік пасольства ў Рэспубліцы Беларусь Бірылёва Т.С. і прарэктар па навуковай дзейнасці Мажэйка М.С. Імі было адзначана, што ў конкурсе навуковых работ прынялі ўдзел больш за сто чалавек. З усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе работы размяркоўваліся па тэматыцы: па літаратуры(большасць работ), выяўленчаму мастацтву і праваслаўнаму іканапісу, і трэць работ было прысвечана рускаму жывапісу. Журы вельмі цяжка было адзначыць лепшых з лепшых, але тым не менш выбар быў зроблены.
   І вось наступіў доўгачаканы час узнагароджвання. Моцна стукалася сэрца ў напружаным чаканні і хваляванні. І вынікі атрымаліся проста цудоўнымі! Вучні 11 “А” класа Грыбоўскі Андрэй, Крэставір Крысціна і Капусцінскі Максім за сваю работу “Мастацтва беларускага іканапісу” атрымалі дыплом I ступені (кіраўнік А.У. Сямёнава), а вучні 10 “А” класа Мартыненка Анастасія і Плужнік Юлія былі ўзнагароджаны дыпломам II ступені за сваю работу “Творчасць М. Багдановіча – свет біблейскіх ісцін” (кіраўнікі Л.І. Аніскевіч, І.М. Валяева).
   Але на гэтым мерапрыемства не скончылася. Удзельнікаў канферэнцыі наперадзе чакалі наведванне Кафедральнага сабора – галоўнага храма беларускага праваслаўя, наведвання Нацыянальнага музея мастацтваў і канцэрт ансамбля “Благавест”.
  Думаецца, што вучні нашай школы будуць прымаць удзел у дадзенай канферэнцыі і ў наступным годзе. Творчага Вам плёну.

foto  
Крестовир Кристина, Грибовский Андрей и их руководитель Семёнова Е.В.    
  foto
  приветственная речь жюри конкурса  
foto  
выставка духовной литературы    
  foto
  экскурсия по Национальному художественному музею  
foto  
выступление ансамбля "Благовест"