Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.09.2022

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…”

З мэтай далучэння вучняў да вывучэння гісторыі роднага краю і фарміравання пачуццццяяя патрыятыззму, сёння, 21 верасня, была праведзена экскурсія “Аб родным краі роднай мовай” для вучняў 3-ых, 11-ых класаў у краязнаўчы музей нашага горада. Вучні даведаліся пра гістарычны нашага горада, прынялі ўдзел у віктарыне па веданню флоры і фаўны, па-новаму ўбачылі свой родны край і з большай павагай будуць адносіцца да родных мясцін.

А глыбей адчуць мілагучнасць роднай мовы дзеці змаглі падчас канцэрта “Беларусь мая сінявокая”, які нагадваў музычны калейдаскоп, бо ў ім гучалі як народныя, так і аўтарскія песні, створаныя як аматарамі роднага слова, так і прафесійнымі паэтамі і кампазітарамі. Асабліва спадабалася слухачам выступленне Г.П. Бабонавай, якая з’яўляецца лаўрэатам Міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, салісткай хора “Беспокойные сердца”. Вучні не толькі ўважліва слухалі выступленне спявачкі, але і самі дружна падпявалі і нават прытанцоўвалі.

Вялікую цікавасць выклікалі і музычныя перапынкі “Цяпло роднага слова”. Вучні, настаўнікі і працаўнікі змаглі праслухаць і ўзгадаць такія беларускія песні як “Купалінка”, “Рэчанька”, “Рушнікі”.

Творчы конкурс “За што я люблю родную зямлю”паказаў шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Словы росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых сачыненняў, якія пісалі вучні.

У гэты дзень стартаваў і флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, у якім прынялі ўдзел тыя, хто ўмее не толькі бачыць прыгажосць, але і зафіксаваць гэтыя імгненні на карцінах.

Згадзіцеся, на нашай Бацькаўшчыне такіх мясцін многа-многа, яны паўсюль. Умець бачыць – таксама талент!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры