Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2022

Мова аб'ядноўвае

У аўторак (20 верасня) тэмай дня быў абраны беларускі фальклор. Без вуснай народнай творчасці, без народнай спадчыны немагчыма станаўленне і развіццё роднай мовы і літаратуры, культуры. Любіць і шанаваць родную мову – гэта мала. Трэба ведаць і вывучаць культуру Беларусі, яе святы, традыцыі, фальклор, бо ён – аснова ўсёй беларускай культуры.

З вучнямі 5-ых класаў была праведзена квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”, якая ўключала выкананне разнастайных заданняў: адгадванне загадак, выкананне хуткагаворак, праслухоўванне і адгадванне казак, складанне прыказак, пераклад слоў, чытанне вершаў пра Беларусь, пра родную мову.

Для вучняў 8-ых класаў была арганізавана экскурсія “Сцяжынамі В.Таўлая”. Вучні наведалі музей, які знаходзіцца ў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Баранавічы”. Экскурсавод пазнаёміла з жыццём і творчасцю нашага зямляка, Валянціна Паўлавіча Таўлая, паэта, крытыка, публіцыста і перакладчыка, чыё імя ўшанавана ў нашым горадзе. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаваннюграмадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі да знакамітых людзей.

Самым цікавым і захапляльным мерапрыемствам дня стала творчая майстэрня “Дызайн па-беларуску”. Вучні сваімі рукамі імкнуліся зрабіць вокладкі да кніг, сурвэткі, лялькі, гаспадарчыя сумкі, лапці з рознага віду матэрыялу: саломкі, паперы, ільну. Дзеці працавалі з запалам, кожнаму хацелася паказаць сваю работу.

Лічым, што менавіта так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры