Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2022

Тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19.09.2022 па 23.09.2022 у краіне праводзіцца Тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!” У гэтыя дні вучняў і настаўнікаў чакаюць розныя акцыі, квэст-гульні, экскурсіі, майстэрні, конкурсы, прысвечаныя беларускай мове у галіне навукі, мастацтва і культуры.

16.09.2022, напярэдадні Тыдня роднай мовы, сярод вучняў 9-10 класаў быў  праведзены рэспубліканскі дыктант , прымеркаваны да Дня народнага адзінства,  з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь  А.І. Іванца, а ўжо 17.09.2022 вучні 5-8 класаў спрабавалі свае сілы ў алімпіядзе па беларускай мове.

Тыдзень роднай мовы у нашай установе  пачаўся ўрачыстым адкрыццём. На першым паверсе школы вучні і настаўнікі школы віталі ўсіх прысутных і дарылі добрыя пажаданні на роднай мове, праводзілі “салодкую”  акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”, а бібліятэкарамі была арганізавана кніжная выстава.

Вучні кожнага класа і настаўнікі прымалі ўдзел у стварэнні воблака любімых беларускіх слоў, віншавальных паштовак, прысвечаных роднаму слову, таксама была праведзена агульнашкольная класная гадзіна “20 фактаў пра Беларусь”.

Сённяшнія мерапрыемствы і конкурсы дапамаглі адчуць і ўбачыць, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Напрыканцы дня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемства ў школе, а заўсёды, і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры