Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Беларуская мова і літаратура

7 «А», «Г» классы: маршрутный лист, 23.04, 29.04, 30.04, 05.0507.05, 12.05, 14.05

7 «Б» класс: маршрутный лист 25.04, 04.05 (прэзентацыя), 05.05 (прэзентацыя), 11.05, 12.05, 18.05, 19.05, 25-26.05

1) П.ч. Алена Васілевіч “Горкі ліпавы мёд”   Прачытаць. Характарыстыка вобраза Андрэя. Дапісаць працяг апавядання.

2) Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі   С. 161 – 162, прачытаць, пыт.1 – 3 (вусна), запісаць азначэнне ў сшытак – свабодны верш, верш у прозе. Знайсці ў вядомых празаічных творах радкі з адзнакамі вершаванага твора.

3) Прачытаць З. Бядуля “Шчасце не ў золаце”. С. 163, пыт. 1-4 вусна.

Франтальныя пытанні:

Над чым прымусіў вас задумацца гэты твор?

Што яднае твор ”Шчасце не ў золаце” з апавяданнем?

Што збліжае абразок з вершам?

Ці можна назваць твор “Шчасце не ў золаце” вершам у прозе? Абгрунтуйце свой адказ.

4) Верш на памяць М. Танк «Дрэвы паміраюць…»

7 «А», «Г» классы: маршрутный лист, 23.04, 29.04, 30.04, 05.05, 07.05, 12.05, 14.05

7 «Б»: маршрутный лист 23.0429.04, 05.05, 07.05, 12.05, 14.05, 19.05, 21.05, 25-28.05

1) Параграф 36 пр. 256, 262, 269

 

Арфаграфічная хвілінка.

На месцы пропускаў устаўце літару або літары.

Брэс…кая крэпасць, лю…кія галасы, салда…кі сон, сакаві…кі вецер, кіргі…кі эпас, вільню…кія сябры, каўка…кія горы, нясві…кі кірмаш, кана…кія турысты, Навагру…кі замак, юна…кі клуб, турыс…кі паход.

Прэзентацыя па тэме: «Прыназоўнік»

2)  Параграф 38, 39 пр. 281, 285

Прэзентацыя па тэме: «Злучнік»

Табліца па тэме: «Простыя і састаўныя злучнікі»

Інтэрактыўнае заданне па тэме: «Злучнік»

3) Параграф 40, 41 пр. 287, 288, 292

Табліца па тэме: «Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі»

 

4) Параграф 42 пр. 299, 300

Дадатковыя заданні па тэме: «Злучнік»

Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных? Вызначце правільны адказ:

 

1. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой;

2. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні;

3. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа;

4. падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа.

 

Якія адносіны паміж часткамі сказа афармляе злучнік “пасля таго як”?

 

Пасля таго як Насця выйшла, у пакоі настала цішыня.

1. умоўныя

2. часавыя

3. мэтавыя

4. прычынныя

 

Вызначы сказ са злучальным злучнікам. Пастаў, дзе трэба, коскі.

 

1. Прачнуўшыся раніцаю даволі позна я ўбачыў што бура сціхла.

2. Вунь відаць на снезе ці то воўчы ці то чый іншы след.

3. Туман не разыходзіўся бо не было ветру.

4. Здзіўляешся як хутка праляцелі гады.

 

Вызначы злучнікі ў сказах, дай ім характарыстыку.

 

1. Калі хлопчыкі і дзяўчынкі былі на экскурсіі, яны пабылі не толькі ў музеі, але і ў цырку, і ў тэатры.

2. Жыву і буду жыць ва ўсім, што вызначае праца: як я сябе аддам, так атрымаць павінен.

3. Ці то піла пяе над борам, ці то цягач які грыміць, каб пакаленні маладыя не мелі ні звяроў, ні дрэў, ні чысценькіх крыніц.