Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Беларуская мова і літаратура

Маршрутный лист 9 "Б", "В" 21.04, 24.04, 05.05, 08.05

Тэма: І. Шамякін «Непаўторная вясна»

1. Знаёмства з біяграфіяй пісьменніка.

Прачытайце старонкі 201- 204 падручніка.

2. Складзіце ў сшытак па літаратуры табліцу.

Крытэрый 

Адказ

1. Час, месца нараджэння. Сям’я .

2. Вучоба

3. Служба ў войску

4. Першы твор.

5. Працоўная і грамадская дзейнасць.

6. Вядомыя творы.

7. Дата смерці.

 

3. Адказаць на пытанні (с. 204)

4. Прачытайце с. 205-206 падручніка, гісторыя напісання аповесці «Непаўторная вясна»

5. Выпішыце ў сшытак азначэнне паняццяў прататып, пенталогія..

6. Прачытайце аповесць «Непаўторная вясна»

7. Складзіце план твора.

Маршрутный лист 9 "А" 23.04, 24.04, 07.05, 08.05

Маршрутный лист для 9 "Б", "В" классов: 21.04, 23.04

Электронный вариант задания: https://yadi.sk/i/Gtt300Q1H5zfEg

Маршрутный лист для 9 "А" 22.04, 06.05, 07.05

Урок 1

ТЭМА: Спосабы перадачы чужой мовы. Спосабы перадачы чужой мовы. Асаблівасці будовы сінтаксічных канструкцый з простай мовай. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

1. Арфаграфічная хвілінка.

Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары.

Эл..ксір, камп’ют..р, інт..л..гент, інт..лект, інж..нер, д..рэктар,лат..рэя, Іл..я, пя..чаны, пя..чота, а..сюль, бізн..с, г..рлянда, д..лікатэс, маян..з,скан..р, д..р..жор, орд..р, поч..рк, р..цэпт, Юпіт..р, інтэрн..т, вет..ран, вет..рынар, ж..тон, ц..лафан, каф.., ч..мпіён, р..жысёр, д..серт, кват..рант.

2. Тэарэтычны матэрыял.

а) Запіс у канспект.

Чужая мова – выказванні той ці іншай асобы, якія ўключае аўтар у тэкст.

ЧУЖАЯ МОВА:

ПРОСТАЯ МОВА (Чужое выказванне, якое перадаецца даслоўна)

УСКОСНАЯ МОВА (Чужое выказванне, якое перадаецца не даслоўна. Звычайна аформляецца як складаназалежны сказ)

б) Прачытаць тэарэтычны матэрыял на с. 163-164.

в) перачарціць у апорны канспект табліцы на с. 165-167.

г) Вывучыць правілы, запомніць пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай. Асабліва звярнуць увагу на выпадкі, дзе простая мова перарываецца словамі аўтара.

3. Практычны матэрыял

А) Адзначце сказы з простай мовай

1) Сяргей спытаў, ці любіць Марына восень.

2) “Чаму ты дзядзька ўсё з сабой размаўляеш?” – запытаў Стэфан.

3) – Гэй , на беразе !- данёсся хрыплаваты голас з мора. – Падымай канат!

4) Маці сказала, што прыйдзе з працы позна.

5) Настаўніца заўсёды раіла, каб мы былі ўважлівыя.

Б) Выканаць наступныя заданні з падручніка.

Пр. 233 (вусна)

Пр. 234 (вусна)

Пр. 235(п.)

Матэрыял для самаправеркі

1. Арфаграфічная хвілінка

Эліксір, камп’ютар, інтэлігент, інтэлект, інжынер, дырэктар, латарэя, Ілья, пясчаны, пяшчота, адсюль, бізнес, гірлянда, бізнес, далікатэс, маянэз, сканер, дырыжор, ордар, почырк, рэцэпт, Юпітэр, інтэрнэт, ветэран, жэтон, цэлафан, кафэ, чэмпіён, рэжысёр, дэсерт, кватарант.

3А. 2, 3.

Урок 2.

ТЭМА: Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

1. Арфаграфічная хвілінка.

а) Утварыце ад назаўнікаў з прыметнікамі. Запішыце.

Нясвіж - …., горад - …, Каўказ - …, дылетант - …., антыфашыст - …., Палессе - …., паўстанец - …., сусед - …., сакавік - …., Полацк -…., язычнік -…, брат-…., Ліда -…, Парыж - …, Баранавічы - …., ткач-…., мастак-….., Свіслач -…..

б) Карыстаючыся апорным канспектам за 7 клас, прааналізуйце, на падставе чаго прыслоўі падзелены на групы. Раскажыце адпаведныя правілы. Дапоўніце кожны рад пяццю сваімі прыкладамі.

1) Па - зімняму, па-сучаснаму, па-твойму, па-старому…

2) Па - беларуску, па - брацку, па-дзіцячы….

3) Даўным-даўно, раз-пораз, ціха-ціха…

4) Збоку, удалячынь, уночы…

5) Дашчэнту, напярэймы, знянацку, насцеж, даспадобы,…..

6) Ушчыльную, начыстую, урассыпную,

7) Па-першае, па-пятае, па-другое,…..

8) Абы-дзе, калі- небудзь….

2. Практычны матэрыял на замацаванне расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

  Пр. 237 ( пісьмова)

  Пр. 238 ( пісьмова)

  Пр. 239 ( пісьмова)

3. Матэрыял для самаправеркі

Нясвіжскі, гарадскі, каўказскі, дылетанцкі , антыфашысцкі, латышскі, палескі, паўстанцкі, суседскі, сакавіцкі, полацкі, язычніцкі, брацкі, лідскі, парыжскі, баранавіцкі, ткацкі, мастацкі, свіслацкі.