Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

УМО учителей белорусского языка

Педагагічнае крэда:

“Нехта спытае: а ці лёгка гэта?

Цяжка!

 Толькі неабходна ў кожную справу,

што робіш,укладваць душу”

Добразычлівасць у адносінах да вучняў, без гэтага не будзе агульных памкненняў;

Упэўненасць ва ўласных сілах, вера ў сваіх вучняў;

Шчырасць, якая дапамагае адкрываць нязведаны свет сэрцаў іншых і самім станавіцца лепшымі;

Адказнасць за сваю працу і за дзяцей, якія вераць у цябе.


Тэма:

“Рэалізацыя прынцыпаў дыферынцыраванага навучання беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне”
Мэта ВМА:
Стымуляванне і развіццё творчага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу, забеспячэнне пастаяннага росту прафесійнага майстэрства настаўнікаў (праз урок, факультатыўныя заняткі і пазакласную дзейнасць).
Задачы:
– стварэнне ўмоў для павышэння і ўдасканалення прафесійнай культуры і майстэрства настаўніка;
– актуалізацыя апорных ведаў вучняў праз каналы ўспрымання матэрыялу;
– вывучэнне, увядзенне ў практыку работы з вучнямі інавацыйнага педагагічнага вопыту.
– удасканальванне педкампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, развіццё іх творчага патэнцыялу;
– усебаковае развіццё пазнаваўчага інтарэсу вучняў, зацікаўленасці навучаннем у школе;
– ажыццяўленне дыферэнцыраванага падыходу да зместу, структуры, формаў работы ў адпаведнасці з асобаснаіндывідуальнымі патрэбнасцямі вучняў, ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне.