Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВЫБОР ЯЗЫКА

РУС БЕЛ EN

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.09.2018

Дзень беларускага пiсьменства прайшоў у нашай школе

Наша школа ўслед за ўсёй рэспублікай святкавала Дзень беларускага пісьменства, які праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Свята вандруе па краіне. У розныя гады сталіцамі свята былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Полацк. Сёлета свята прымаў горад Іванава.

Не выпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснае і будучае. У гэты дзень мы аддаём данiну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

З гэтай мэтай у школе праводзіліся інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, свята кнігі ў бібліятэцы. Мерапрыемствы не толькі афарбавалі заняткі ў свежыя колеры, але і напоўнілі духоўнасцю і школьнікаў, і педагогаў, і увесь навучальна-выхаваўчы працэс.

М.Я. Смалевiч, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры